BE RU EN

Зяленскі: Праца паміж Украінай і ЗША адноўленая

  • 6.03.2025, 20:12

Сустрэча можа адбыцца на наступным тыдні.

Каманды Украіны і Злучаных Штатаў Амерыкі аднавілі працу. На наступным тыдні чакаецца змястоўная сустрэча.

Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на заяву ўкраінскага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага на паседжанні Еўрарады.

«Я хачу паведаміць усім вам, што нашы каманды – Украіны і Амерыкі – аднавілі працу. Спадзяемся на змястоўную сустрэчу на наступным тыдні», – паведаміў прэзідэнт.

Зяленскі падкрэсліў, што Украіна імкнецца да міру з самай першай секунды вайны.

«Мы заўсёды гаварылі, што адзіная прычына, чаму вайна прадаўжаецца, – гэта Расея. Украіна не толькі гатовая зрабіць неабходныя крокі для міру, але мы таксама прапануем, якімі павінны быць гэтыя крокі. І я прашу вас падтрымаць нас у гэтым – падтрымаць Украіну і тых еўрапейскіх лідараў, якія дапамагаюць пракладваць шлях да міру», – дадаў ён.

Зяленскі падкрэсліў, што на цяперашні стан усе павінны пераканацца, што Расея, як адзіная крыніца гэтай вайны, прызнае неабходнасць яе заканчэння.

«Гэта можна даказаць двума відамі цішыні, якія лёгка ўсталяваць і кантраляваць, а менавіта: адсутнасцю нападаў на энэргетычную і іншую цывільную інфраструктуру, гэта значыць перамір'ем у выкарыстанні ракетаў, бомбаў і дальнабойных дронаў, і другім – перамір'ем на вадзе, гэта значыць спыненнем ваенных аперацый у Чорным моры», – растлумачыў кіраўнік Украіны.

Апошнія навіны