BE RU EN

Гетман УСУ назваў лічбу расейскіх страт з пачатку года

  • 6.03.2025, 18:02

Рахунак ідзе на дзясяткі тысяч.

Расейскія акупанты нясуць значныя страты ў вайне супраць Украіны. Толькі з пачатку 2025 года страты расейскага войска ў жывой сіле склалі амаль 91 тысячу чалавек.

Пра гэта паведаміў у сваім Telegram-канале гетман УСУ Аляксандр Сырскі.

«Штодня акупанты нясуць зруйнавальныя страты. Толькі з пачатку года страты расейскага войска ў жывой сіле склалі блізу 91 тысячы чалавек», - адзначыў Сырскі.

Гетман падзякаваў украінскім воінам за стойкасць, рэзультатыўнасць у баявой рабоце і непахісную веру ў перамогу Украіны.

Апошнія навіны