BE RU EN

Экс-гетман УСУ Залужны рэзка выказаўся пра ЗША

  • 6.03.2025, 16:27

Украінскі генерал заклікаў рыхтавацца да нападу Расеі на Еўропу.

Пасол Украіны ў Вялікай Брытаніі, былы гетман УСУ Валерый Залужны папярэдзіў аб рызыцы распаду NATO, што, на яго думку, можа прывесці да нападу Расеі на еўрапейскія краіны. Адпаведную заяву ён зрабіў падчас выступу ў Chatham House, паведамляе The Timesh.

Залужны таксама ўсклаў адказнасць за разбурэнне сусветнага парадку не толькі на апанентаў Захаду, але і на самі Злучаныя Штаты. «Сусветны парадак спрабуюць змяніць не толькі сілы зла. …> ЗША таксама яго руйнуюць», - цытуе выданне ўкраінскага дыпламата. З яго слоў, Белы дом падарваў адзінства заходняга свету, бо «Вашынгтон фактычна перадае пытанні бяспекі ў рукі Еўропы», адмаўляючыся ад актыўнага ўдзелу.

5 сакавіка ЗША цалкам спынілі перадачу Украіне выведвальных звестак, у тым ліку інфармацыю, неабходную для нацэльвання ракетных сістэм HIMARS. Акрамя таго, Вашынгтон адключыў ключавы канал сувязі, які выкарыстоўваўся для абвесткі аб паветраных атаках. УСУ таксама пазбавіліся аператыўнай інфармацыі аб перамяшчэннях расейскіх войск і артылерыі, што істотна аслабіла іх магчымасці.

Апошнія навіны