BE RU EN

Турцыя гатовая адправіць войскі ва Украіну

  • 6.03.2025, 16:18

Анкара назвала ўмову.

Турцыя, якая валодае другім у колькасці войскам у NATO пасля ЗША, заявіла, што можа накіраваць войскі для ўдзелу ў патэнцыйнай міратворчай місіі ва Украіне, піша The Telegrap.

«Пытанне аб унёску ў місію будзе разгледжанае, калі гэта будзе прызнанае неабходным для забеспячэння рэгіянальнай стабільнасці і міру, і будзе абмяркоўвацца супольна з усімі зацікаўленымі бакамі», – паведаміла крыніца журналістам у Анкары.

Пры гэтым падкрэсліваецца, што сярод хаўруснікаў Украіны толькі Францыя і Вялікая Брытанія «публічна» падтрымалі гэтую ініцыятыву.

Апошнія навіны