BE RU EN

«Невыпадкова ж Пуцін з Лукашэнкам «манеўры» ўвосень ладзяць»

  • 6.03.2025, 16:09

Еўропе трэба быць напагатове.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон учора, 5 сакавіка, звярнуўся да нацыі з моцнай заявай.

Акрамя ўсяго іншага, ён выступіў супраць «занадта далікатнага спынення агню» ў вайне РФ і Украіны.

Чытачы сайта Charter97.org у каментарах эмацыйна адрэагавалі на прамову Макрона. Прыводзім некаторыя з іх:

«Эмануэль Макрон і Францыя сталі лідарамі свабоднага свету».

«Неўзабаве магутнае слова ў бітве з оркамі скажуць Брытанія і Нямеччына».

«Брава, Еўропа! Рашызм будзе знішчаны».

«Лёс чалавецтва цяпер вызначаюць не зусім адэкватныя людзі сталага веку накшталт Пуціна і Трампа. І гэта страшна для мяне...»

«Невыпадкова ж Пуцін з Лукой «манеўры» ўвосень ладзяць».

“Vivat Францыя. Дзякуй за падтрымку! Ёсць у нас яшчэ саюзнікі».

«Вось зараз бачу Францыю дэ Голя, а не Даладзье. Няхай жыве Францыя!»

«Францыя, усё вельмі правільнае і неабходна для стрымлівання чырвона-карычневай чумы з тэрыторыі Расіі і яе саюзніка - мазаічнага псіхапата!»

Апошнія навіны