BE RU EN

«У рэжыму Лукашэнкі няма выхаду з кута, у які ён сябе загнаў»

  • 6.03.2025, 11:53

Еўропе давядзецца ісці на больш сур'ёзныя крокі.

Экспэрт Фінскага інстытута міжнародных дачыненняў Рыгор Ніжнікаў расказаў "Нямецкай хвалі", як паўплывае на рэжым Лукашэнкі ўзмацнення пазіцый Еўропы:

- Калі Еўропа надумаць падтрымліваць Украіну яшчэ мацней, то трэба будзе павялічваць свой санкцыйны ціск на Расею і там, дзе раней былі паўмеры, ісці на больш сур'ёзныя крокі. І на рэжым Лукашэнкі будзе яшчэ большы ціск. У рэжыму Лукашэнкі няма выхаду з таго вугла, у які ён сябе загнаў.

Калі Еўропа надумае: давайце пачнём думаць аб сваёй бяспецы і будзем падтрымліваць Украіну да канца, то ціск на Беларусь павінен будзе вырасці. Гэты натуральны стан эскалацыі вайсковых дзеянняў, і Беларусь як супольнік Масквы будзе адным з кірункаў большага ціску.

Апошнія навіны