BE RU EN

На вайне ва Украіне знік серыйны рабаўнік з Беларусі

  • 6.03.2025, 11:36

Ён ваяваў за РФ.

«Радыё Свабода» расказала пра зніклага беларуса, які ваяваў за войска РФ. Гэта Міхаіл Шалгун. Яму 50 год. Родам з Ушаччыны, з выміраючай вёскі Лутава.

Вялікай працоўнай біяграфіі ў Шалгуна няма. Запомніўся шмат каму ён крымінальнымі прыгодамі.

Упершыню ён атрымаў крымінальную справу ў 1993 годзе, яшчэ падчас службы ў войску - за хуліганства. Наступны раз яго судзілі за разбойны напад у 1995 годзе. З 2010 да 2012 ён зноў сядзеў. Пасля папрацаваў два гады і сеў у 2013 годзе за пяць эпізодаў рабавання, вызваліўся ў 2017 годзе. Паміж адсідкамі пакрысе падзарабляў.

Аб'ява аб яго знікненні з'явілася ў супольнасці воінскай часці 02511. Раіса Сычова з Выбарга піша, што Шалгун знаходзіўся ў складзе штурмавой групы і пайшоў на адно з заданняў у кірунку Маркоўкі (Луганская вобласць Украіны) З 29 студзеня 2025 года ён не выходзіць на сувязь.

Апошнія навіны