BE RU EN

Зяленскі адрэагаваў на гістарычную прамову Макрона

  • 6.03.2025, 8:10

Мір павінен быць сапраўдным.

Вайна Расеі супраць Украіны не павінна закончыцца поспехам для краіны-агрэсара і азначаць капітуляцыю з боку дзяржавы, якая зазнала напад. Справядлівы мір павінен быць падмацаваны доўгатэрміновымі гарантыямі бяспекі для Украіны.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на сваёй Twitter-старонцы (X).

Кіраўнік дзяржавы адрэагаваў на выказванні французскага калегі Эмануэля Макрона, якія той зрабіў 5 сакавіка падчас звароту да нацыі. У сваёй прамове лідар Францыі, сярод іншага, закрануў тэму расейска-ўкраінскай вайны і адпрэчыў «крохкае замірэнне» для Украіны.

«Дзякуючы Эмануэлю Макрону за яго дакладнае бачанне і нашы супольныя намаганні для дасягнення міру. Мір павінен быць сапраўдным, а не проста словам: ён не можа азначаць капітуляцыю ці распад Украіны», - напісаў Зяленскі.

Украінскі прэзідэнт таксама падкрэсліў, што такі мір павінен быць «справядлівым, надзейным і працяглым».

З пераканання Зяленскага, гэтага можна дасягнуць "толькі пры ўмове трывалых і доўгатэрміновых гарантый бяспекі для Украіны, Еўропы і ўсяго свету".

Таксама прэзідэнт Украіны выказаў падзяку ўсім дзяржавам-партнёрам за падтрымку. І дадаў, што хутка пачнецца супольная праца над крокамі да міру.

«Мы глыбока шануем лідарства і намаганні кожнага, хто падтрымлівае Украіну і ўмацоўвае абараназдольнасць Еўропы. З нецярпеннем чакаем супольнай працы над крокамі да міру ў найбліжэйшыя дні», - гаворыцца ў публікацыі Зяленскага.

Апошнія навіны