BE RU EN

Bild параўнаў найбуйнейшыя войскі Еўропы

  • 5.03.2025, 20:59

Інфаграфіка.

Войска Украіны паводле колькасці з'яўляецца другім у Еўропе пасля Расеі. Пра гэта сведчаць звесткі, апублікаваныя 5 сакавіка выданнем Bild.

Паводле інфаграфікі нямецкага выдання, найбуйнейшае войска ў Еўропе мае РФ – 1,3 млн вайскоўцаў. У тройку паводле колькасці ўваходзяць Украіна (900 тыс.) і Турцыя (355 тыс.).

Паводле гэтага паказніка войска Раскі адпавядае амерыканскаму. Калі параўноўваць войскі РФ і ЗША паводле іншых параметраў, то ў Масквы больш танкаў (5750 супраць 4640), але менш баявых самалётаў (1520 супраць 2680).

У цэлым краіны NATO валодаюць 3,6 млн вайскоўцаў, 7500 танкаў і 4500 баявых самалётаў.

«Эканамічна краіны Еўропы настолькі пераўзыходзяць Расею, што Пуцін проста не зможа канкураваць, калі яны пастановяць павялічыць вайсковыя выдаткі. Расея выдаткоўвае, паводле розных ацэнак, ад 7% да 10% ВУП на войска. Для параўнання, максімальны паказнік сярод краінаў ЕЗ – 4,2%, [...] а расейская эканоміка ўжо цалкам пераведзеная на ваенныя рэйкі», – піша Bild.

Апошнія навіны