BE RU EN

Лукашэнка ашалеў праз нястачу людзей у Беларусі

  • 4.03.2025, 20:37

Таксама ўзурпатар заявіў, што ў Беларусі прадукцыйнасць працы ў тры разы ніжэйшая, чым у Еўропе.

Аляксандр Лукашэнка 4 сакавіка падчас разгляду кадравых пытанняў новага складу ўраду запатрабаваў у чыноўнікаў спыніць ныццё пра нястачу людзей у Беларусі.

– Трэба спыніць гэтае ныццё, што ў нас не стае людзей. Што значыць не стае? У нас прадукцыйнасць працы паглядзіце якая: у тры разы ніжэйшая, чым у Еўропе, – заявіў дыктатар.

Ён акцэнтаваў увагу на тым, што трэба ў тры разы больш нагружацца і загружацца, «а не ныць, што ў нас не стае кагосьці»:

– Проста варушыцца трэба, каб заробак нармальны мець. ...> І не спадзявайцеся, што заўтра Лукашэнка, Дзед Мароз ці нехта прыйдзе і прынясе гэтыя грошы і вам раздасць ці з гелікаптэра скіне, – сказаў дыктатар.

Лукашэнка ўдакладніў, што падобнага не будзе, так гэта зрабіць нельга. Ён дадаў, што ў Беларусі няма, як у ЗША, станка, што друкуе грошы, на якія насельніцтва кідаецца як на свежыя піражкі.

Апошнія навіны