BE RU EN

Зяленскі: Мы гатовыя працаваць хутка, каб скончыць вайну

  • 4.03.2025, 19:29

Кіеў гатовы падпісаць пагадненні аб мінералах і бяспецы.

Украіна гатовая працаваць над тым, каб пакласці канец вайне, напісаў у X прэзідэнт краіны Уладзімір Зяленскі.

Першымі крокамі ён назваў вызваленне палонных, забарону на выкарыстанне ракетаў, беспілотнікаў, а таксама на ўдары па энэргетычнай і цывільнай інфраструктуры. Паводле словаў Зяленскага, Украіна гатовая і да «неадкладнага перамір'я на моры», калі Расея зробіць тое самае.

Потым Кіеў хацеў бы «хутка прайсці ўсе наступныя этапы» і разам з ЗША дамовіцца аб канчатковым пагадненні, напісаў Зяленскі. «Украіна гатовая хутчэй сесці за стол перамоваў, каб наблізіць надзейны мір. Ніхто не хоча міру больш, чым украінцы», – падкрэсліў ён.

Зяленскі таксама выказаў падзяку ЗША за падтрымку, узгадаўшы перадачу Украіне «Джавелінаў» пры прэзідэнцтве Трампа.

«Наша сустрэча ў Вашынгтоне, у Белым доме, у пятніцу прайшла не так, як меркавалася. Крыўдна, што так здарылася. Прыйшоў час зрабіць усё правільна. Мы хацелі б, каб надалей супрацоўніцтва і зносіны былі канструктыўнымі. Што тычыцца пагаднення аб мінералах і бяспецы, то Украіна гатовая падпісаць яго ў любы час і ў любым зручным фармаце. Мы разглядаем гэтае пагадненне як крок да ўмацавання бяспекі і надзейных гарантый бяспекі, і шчыра спадзяюся, што яно будзе працаваць эфектыўна», – заявіў прэзідэнт Украіны.

Апошнія навіны