BE RU EN

Кошт нафты Brent упаў ніжэй за $ 70 за бараль

  • 4.03.2025, 19:10

Упершыню з кастрычніка 2024 года.

Кошт травеньскіх ф'ючэрсаў на нафту Brent на лонданскай біржы ICE Futures упаў на 2,59% і апусціўся да $69,77 за бараль на стан 18-й паводле Менска. Папярэдні раз ніжэйшыя за адзнаку $70 за бараль нафтавыя каціроўкі былі 1 кастрычніка 2024 года.

Каціроўкі паскорылі зніжэнне яшчэ вечарам 3 сакавіка пасля 21-й паводле Менска і прадоўжылі падаць 4 сакавіка. Падставай для негатыўнай дынамікі стала навіна, што краіны АПЕК+ у красавіку плануюць нарасціць здабычу нафты на 138 тысячаў бараляў за дзень. Трэйдары чакалі, што альянс, наадварот, зноў падоўжыць дзейныя захады ў скарачэнні здабычы.

Bloomberg адзначае, што пастанову пра павелічэнне здабычы АПЕК+ прыняла на фоне ціску з боку прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з мэтай зніжэння коштаў нафты.

Яшчэ адным чыннікам падзення нафтавых каціровак сталі мыты адміністрацыі Трампа памерам 25% на імпарт з Канады і Мексікі, якія пачалі дзеянне 4 сакавіка. Таксама гаворка ідзе пра 10% мытаў на канадскія энэрганосьбіты і на імпарт кітайскіх тавараў 20%, паведамляе Reuters. Кітай у адказ увёў мыты на сельскагаспадарчыя тавары з ЗША. Аналітыкі чакаюць, што мыты зробяць ціск на эканамічную актыўнасць і попыт на паліва, што прывядзе да зніжэння коштаў нафты.

Апошнія навіны