Еўрапейскія краіны ўзгадняюць пытанне канфіскацыі €200 мільярдаў расейскіх актываў
- 4.03.2025, 12:25
Мэдыі выкрылі план Францыі.
Найбуйнейшыя краіны Еўропы прыкладаюць намаганні для арышту больш як 200 мільярдаў еўраў замарожаных расейскіх актываў, распрацоўваючы планы пагаднення аб спыненні агню ва Украіне.
Выданне Financial Times піша, што Францыя і Нямеччына, якія доўгі час выступалі супраць арышту актываў Расеі ў ЕЗ, абмяркоўваюць з Вялікай Брытаніяй ды іншымі краінамі магчымыя шляхі іх выкарыстання.
Са слоў трох крыніц, французскія службоўцы абмяркоўвалі прапанову аб тым, каб еўрапейскія сталіцы арыштавалі актывы, калі Масква парушыць пагадненне аб спыненні агню ва Украіне, у рамках намаганняў надання Кіеву гарантый бяспекі. Прыхільнікі спынення агню разглядаюць яго як спосаб прымусіць Расею выконваць усякую ўмову.
Перамовы праходзяць на фоне намаганняў еўрапейскай дыпламатыі на чале з Францыяй і Вялікай Брытаніяй у распрацоўцы мірнага плана для Украіны, выкліканых пастановай прэзідэнта ЗША Дональда Трампа пачаць двустароннія перамовы з Масквой, накіраваныя на спыненне вайны.
Пасля поўнамаштабнага ўварвання Масквы на Украіну ў 2022 годзе хаўруснікі з G7 замарозілі блізу 300 мільярдаў еўраў актываў Цэнтральнага банка Расеі, з якіх пераважная большасць – бязмала 190 млрд еўраў – знаходзіцца ў бэльгійскім цэнтральным дэпазітарыі Euroclear, а меншыя сумы – у Францыі, Вялікай Брытаніі.
У цяперашні час даход ад гэтых актываў — збольшага грошай і дзяржаўных аблігацый — выкарыстоўваецца для выплаты крэдытаў, выдадзеных Украіне краінамі G7 на суму 50 млрд даляраў, але асноўныя актывы не кранутыя.