BE RU EN

Палітычная зняволеная Ксенія Луцкіна пакінула Беларусь

  • 4.03.2025, 12:11

Яе арыштавалі ў 2020 годзе.

Былая журналістка Белтэлерадыёкампаніі, палітычная зняволеная Ксенія Луцкіна пакінула Беларусь і знаходзіцца ў Вільні.

«Сапраўды вольная. Дзень першы. Дзякуй усім, хто быў побач усе гэтыя гады. Без вас усё гэта было б значна складаней. Бо заўсёды ведала, што і не "забыліся", і не "не патрэбная…", — напісала яна ў "Фэйсбуку".

Ксенія Луцкіна была затрыманая ў 2020 годзе і асуджаная на дзевяць гадоў пазбаўлення волі за "змову або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады".

У турме ў Ксеніі Луцкінай абвастрыліся праблемы са здароўем — пачала расці пухліна ў мозгу, абвастрылася бранхіяльная астма.

Апошнія навіны