План Фрыланд: Канада можа ўвесці мыты на Tesla і ўдарыць па штатах, якія галасавалі за Трампа
- 4.03.2025, 10:25
У Атавы ёсць варыянты ціску на ЗША.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пацвердзіў уступленне ў дзеянне 25-адсоткавых мытаў на тавары для Мексікі і Канады з аўторка 4 сакавіка.
Прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо заявіў, што Атава імгненна адкажа.
«Люстэрка тыдня. Украіна» успамінае план, які прапанавала былая міністарка фінансаў Канады Хрысця Фрыланд.
Яна прапанавала накласці 100-адсоткавыя мыты на аўтамабілі Tesla, каб пакараць Ілана Маска, аднаго з "сяброў-мільярдэраў" прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Таксама ў пералік, паводле ейных слоў, павінна патрапіць амерыканскае віно, піва і іншыя спіртныя напоі.
"Арыентуючыся на прадукцыю з рэспубліканскіх штатаў, якія галасавалі за Трампа, і кампаніі, якія належаць яго хаўруснікам-мільярдэрам, Канада можа стварыць палітычны націск на Белы дом", - растлумачыла яна.