BE RU EN

Літва абвясціла аб новаўвядзенні для беларускіх кіроўцаў

  • 4.03.2025, 9:17

Яно ўваходзіць у дзеянне з 12 сакавіка.

З 12 сакавіка кантрольныя службы Літвы пачнуць замяраць узровень паліва ў баках грузавых аўтамабіляў, якія едуць на тэрыторыю Літвы транзітам праз Беларусь і Расею. Пра гэта паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт.

"З 08.00 12 сакавіка 2025 года пачынаецца абавязковае электроннае дэклараванне колькасці паліва ў паліўных баках грузавых транспартных сродкаў", — піша ДМК са спасылкай на паведамленне мытні Літвы.

Кіроўцы фур, якія ідуць транзітам з Расеі або Беларусі, павінны будуць у электроннай дэкларацыі ўказваць існую ў баку колькасць паліва. А на літоўскіх пунктах пропуску будуць замяраць узровень паліва ў баках грузавікоў, якія рухаюцца з гэтых краін.

Адзначаецца, што новаўвядзенне будзе тычыцца вялікагрузаў, якія рухаюцца транзітам з Калінінградскай вобласці праз КПП "Кібартай" у Беларусь праз КПП "Меднікі" і назад.

Увоз паліва ў ЕЗ з Беларусі і Расеі абмежаваны, таму незаконны зліў гэтага паліва з транспартнага сродку можа пацягнуць за сабой адміністрацыйную адказнасць з канфіскацыяй транспартнага сродку.

Апошнія навіны