Расейскі НПЗ у Сызрані атакаваў рой дронаў
- 4.03.2025, 8:12
Пачаўся пажар.
Расейскі НПЗ у Сызрані зноў атакаваны ўкраінскімі беспілотнікамі, узнік пажар, паведамляюць мясцовыя жыхары і публікуюць меркаваныя кадры з месца, піша ASTRA.
Пацвярджэння сапраўднасці кадраў цяпер няма. Афіцыйнай інфармацыі таксама.
Раней нафтаперапрацоўчы завод у Сызрані Самарскай вобласці атакавалі ўночы 19 лютага.