BE RU EN

Беларуская сінхраністка здабыла яшчэ адзін медаль на этапе Кубка свету

  • 2.03.2025, 19:52

Васіліна Хандошка ўзяла срэбра.

Васіліне Хандошцы крыху не выстарчыла, каб стаць пераможцай этапу Кубка свету ў сінхронным плаванні ў Парыжы. Беларуска здыбыла сярэбраны медаль, піша БелТА.

Спаборніцтвы закончыла адвольная праграма, у фінале якой за ўзнагароды змагаліся 16 спартовак. Хандошка паказала другі вынік (200,0726), саступіўшы толькі немцы Клары Бляер. Тройку прызёраў замкнула Кіра Хевертц з Арубы.

Двума днямі раней беларуская сінхраністка здабыла бронзу ў тэхнічнай праграме.

Хто такая Васіліна Хандошка

Сінхраністцы 24 гады. Яна ўдзельнічала ў Алімпійскіх гульнях у Токіё ў 2020 годзе, але асаблівымі поспехамі пахваліцца не змагла.

Затое ў 2021-м Васіліна здыбыла бронзу чэмпіянату Еўропы ў артыстычным плаванні сярод салістак у тэхнічнай праграме.

Пазней у калекцыі спартоўкі з'явілася бронза чэмпіянату свету - 2024 у Катары. І вось адразу два медалі этапу Кубка свету - 2025 у Парыжы.

Апошнія навіны