УСУ за люты знішчылі амаль роту акупантаў у Тарэцку
- 2.03.2025, 19:22
Украінскія ваяры знаходзяцца ў цэнтры горада.
Ваяры брыгады "Хіжак" Патрульнай паліцыі ў Тарэцку за месяц ліквідавалі 125 расейскіх салдат: 27 забітымі і 98 параненымі.
Адпаведныя кадры апублікавалі ў тэлеграм-канале "Бутусаў Плюс".
Як паведамляў Charter97.org, УСУ прарваліся ў цэнтр Тарэцка, беручы ў аблогу расейскае войска з двух бакоў.