Рутэ аб падтрымцы Украіны: Уся Еўропа павінна зрабіць больш
- 2.03.2025, 19:08
Генеральны сакратар NATO адзначыў, што "вельмі пазітыўна настроены" наконт сённяшняй сустрэчы ў Лондане.
Генеральны сакратар NATO Марк Рутэ заявіў, што еўрапейскія краіны павінны больш падтрымліваць Украіну. Гэтае пытанне з'яўляецца адным з ключавых момантаў саміту еўрапейскіх лідараў у Лондане.
Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на паведамленне Рутэ ў сацсетцы Х.
Генеральны сакратар NATO адзначыў, што "вельмі пазітыўна настроены" наконт сённяшняй сустрэчы ў Лондане. Паводле слоў Рутэ, ёсць тры ключавыя моманты, якія павінны абмяркоўвацца на саміце еўрапейскіх лідараў.
«Падтрымка Украіны сёння. Уся Еўропа павінна зрабіць больш», - падкрэсліў генеральны сакратар Альянсу.
Па-другое, паводле слоў Рутэ, усе еўрапейскія краіны імкнуцца да мірнага пагаднення ў вайне Расеі супраць Украіны.
«І яно (пагадненне - рэд.) павінна быць працяглым. Еўропа сапраўды актывізуецца тут», - дадаў генеральны сакратар.
Трэцяе важнае пытанне сустрэчы ў Лондане - захаванне трываласці Паўночнаатлантычнага альянсу.
«Каб захаваць NATO моцным, Еўропа павялічыць выдаткі на абарону», - заявіў Рутэ.