BE RU EN

У Лондане пачаўся саміт еўрапейскіх лідараў аб Украіне

  • 2.03.2025, 18:24

Ці стане ён эпахальным?

Прэм'ер Вялікабрытаніі Кір Стармер адкрыў саміт еўрапейскіх лідараў аб Украіне ў Лондане.

Пра гэта паведамляе The Telegraph.

.

"Падчас маіх размоў апошнімі днямі мы дамовіліся, што група з нас будзе працаваць з Украінай над планам спынення баявых дзеянняў, а затым абмяркуе гэта з ЗША і разам будзе прасоўваць", - заявіў Стармер, адкрываючы саміт.

Ён таксама заявіў, што супольнікі павінны далей падтрымліваць Украіну і падкрэсліў, што "нават у той час, як Расея кажа пра мір, яна прадаўжае сваю нястомную агрэсію".

Супольнае фота лідараў дзяржаў перад пачаткам саміту ў Лондане (Фота: JUSTIN TALLIS/Pool via REUTERS)

«Гэта парадак дня, і мы павінны дамовіцца аб тым, якія крокі выцякаюць з гэтай сустрэчы, каб дасягнуць міру праз сілу на карысць усіх. Такім чынам, пачнём».

Дыскусіі на саміце павінны доўжыцца на працягу наступных некалькіх гадзін.

Фота: JUSTIN TALLIS/Pool via REUTERS

Чакаецца, што пасля заканчэння перамоў Стармер правядзе прэс-канферэнцыю.

Таксама пасля саміту прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі павінен сустрэцца з каралём Чарльзам.

Апошнія навіны