У Менску прадаюць кватэру танней за $20 000
- 2.03.2025, 18:16
Плошча кватэры складае 37,5 квадратных метра.
На продаж у Менску выставілі кватэру коштам $19 900. Але гэты варыянт паляпшэння жыллёвых умоў ацэняць не ўсё.
Аб аб'екце паведамляецца, што ён знаходзіцца на адрасе завулак Масюкоўшчына, 32. Агульная плошча кватэры складае 37,5 квадратных метра, з якіх 12,2 «квадрата» займае кухня. Прапанова вабіць і нязвыкла нізкім коштам метра - $531 у эквіваленце.
«Кватэра ў выглядзе выдзеленай долі (49/100). Прыватная ўласнасць. Знаходзіцца ў прыватным доме. 2 пакоі, адзін з іх - прахадны, кухня і асобныя гаспадарчыя памяшканні», - гаворыцца ў аб'яве.