Туск на саміце ў Лондане папросіць супольнікаў узмацніць усходні фланг NATO
- 2.03.2025, 17:44
Прэм'ер Польшчы хоча размясціць больш войскаў на межах з РФ і Беларуссю.
Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск мяркуе, што ўсходні фланг NATO павінен быць узмоцнены. Пра гэта ён будзе прасіць супольнікў на саміце ў Лондане 2 сакавіка.
Заяву Туска перад самітам цытуе BBC.
"Гэта будзе сапраўдным выпрабаваннем намераў і магчымасцяў кожнай еўрапейскай дзяржавы, каб войскі еўрапейскіх супольнікаў прысутнічалі ў Фінляндыі, краінах Балтыі і Польшчы - на межах з Расеяй і Беларуссю", - сказаў ён.
Туск адзначыў, што Польшча павінна мець "дадатковы страхавы поліс" у выглядзе ўмацавання абараназдольнасці краіны і Еўропы. На ягоную думку, Еўропа "павінна ўзяць на свае плечы вялікую адказнасць за бяспеку кантынента".
“Гэта парадокс, паслухайце, як гэта гучыць: 500 млн еўрапейцаў просяць 300 млн амерыканцаў, каб яны іх абаранілі ад 140 млн расейцаў. Калі ўмееш лічыць, то разлічвай на сябе», - дадаў Туск.
Прэм'ер Польшчы таксама заявіў, што падтрымлівае прапанову прэм'ер-міністра Італіі Георгі Мелані склікаць саміт еўрапейскіх лідараў і ЗША.