BE RU EN

Bild: Амерыка супраціўляецца ідэі Трамп і Вэнса

  • 2.03.2025, 15:32

Абодва палітыкі знарок зладзілі сварку з Зяленскім перад камерамі.

Скандал на сустрэчы прэзідэнтаў ЗША і Украіны быў зрэжысараваны Дональдам Трампам пры ўдзеле віцэ-прэзідэнта Джэй Ды Вэнса. Іх мэтай было прынізіць Уладзіміра Зялонскага публічна, для чаго і была дазволеная жывая трансляцыя. Пра гэта ў каментары Bild заявіў прафесар міжнароднай палітыкі з Кёльнскага ўніверсітэта Томас Ёгер.

«Трамп і Вэнс хацелі прынізіць Зяленскага. Вось чаму яны зладзілі жывую трансляцыю гэтага відовішча. Спачатку яны яго дражнілі, а потым укусілі», - адзначыў ён.

На думку Ёгера, Трамп спрабуе пераканаць амерыканцаў, што Украіна паводзіць сябе няўдзячна і таму «нявартая» далейшай дапамогі. Прыхільнікі Трампа ўжо ў захапленні ад гэтай ідэі, але астатняя Амерыка пакуль гэтаму супраціўляецца, гаворыць аналітык.

Ёгер адзначыў, што Трамп адштурхвае ад ЗША хаўруснікаў, набытых за апошнія 80 гадоў, і агулам падрывае дамінантнае становішча ЗША ў міжнароднай палітыцы. Узамен амерыканскі прэзідэнт ідзе на збліжэнне з расейскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным.

«Трамп мяркуе, што знайшоў у Пуціне сябра, але той яго проста выкарыстоўвае», — падкрэсліў эксперт.

Апошнія навіны