BE RU EN

«Белавія» запусціла чартар на папулярны ў беларусаў курорт

  • 2.03.2025, 14:53

Куды ён адправіўся?

Добрая навіна для беларусаў, якія плануюць адпачыць у ААЭ. Чартары «Белавія» пачалі лётаць у самы паўночны эмірат краіны, размешчаны на беразе Персідскай затовы. Першы рэйс з Менска ў Рас-эль-Хайму адбыўся 2 сакавіка. Інфармацыя аб гэтым з'явілася ў тэлеграм-канале Нацыянальнага аэрапорта.

Рэйсы ў Рас-эль-Хайму - гэта чартарная праграма, якую запусцілі «Белавія» і турыстычны аператар «Тайм Ваяж». З Менска на бераг Персідскай затокі першыя пасажыры адправіліся 2 сакавіка а 05.05 раніцы. Тэлеграм-канала «Белавія» паведамляе, што квіткі на гэты самалёт былі раскупленыя за 10 дзён да рэйса.

Плануецца, што лятаць такія самалёты будуць раз у 9, 10, 11 начэй.

Паводле ацэнак «Тайм Вояж», амаль 30 адсоткаў усіх адпачывальнікаў у ААЭ беларускіх турыстаў едуць у Рас-эль-Хайму.

- Эмірат актыўна развіваецца, прыкладае шмат маркетынгавых намаганняў - для таго, каб прыцягнуць беларусаў. ААЭ - гэта сямейны адпачынак, і як раз у Рас-эль-Хайме шмат гатэляў, якія працуюць паводле сістэмы «ўсё ўключана» і арыентаваных на адпачынак з дзецьмі рознага ўзросту. Практычна ўсе гатэлі знаходзяцца на першай лініі, курорт валодае выдатнай інфраструктурай. Для ахвочых - блізу паўтары гадзіны дарогі, і вы ў Дубаі, - раней адзначаў кіраўнік кампаніі «Тайм Воаяж» Руслан Сегянюк.

Апошнія навіны