Макрон: На карту пастаўленая бяспека Еўропы
- 2.03.2025, 13:15
Прэзідэнт Францыі заклікаў спыніць РФ.
Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін можа пайсці на Малдову, і, магчыма, на Румынію, калі яго не спыніць. На карту пастаўленая бяспека Еўропы.
Аб гэтым заявіў прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, паведамляе La Tribune.
Ён адзначыў, што Расея ўяўляе як ніколі экзістэнцыйную небяспеку для Еўропы.
«На нашых межах пераўзброеная і агрэсіўная Расея. Ён (Пуцін, - рэд.) ажыццяўляе тэрарыстычныя дзеянні і маштабныя кампаніі дэзінфармацыі тут у Еўропе», - сказаў Макрон.
На думку прэзідэнта Францыі, калі Пуціна ніхто не спыніць, ён «абавязкова пойдзе на Малдову і, магчыма, далей на Румынію».
«На карту пастаўленая наша бяспека», - дадаў Эмануэль Макрон.