Макрон паспрачаўся з Трампам
- 2.03.2025, 12:18
Прэзідэнт Францыі нагадаў, хто насамрэч «гуляе ў Трэцюю сусветную вайну».
Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон не пагадзіўся са словамі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аб тым, што нібыта ўкраінскі лідар Уладзімір Зяленскі «гуляецца ў Трэцюю сусветную вайну». З ягоных слоў, гэта робіць расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін.
Пра гэта паведамляе BFMTV.
Макрон заявіў, што «калі хтосьці гуляе ў Трэцюю сусветную вайну, то гэта Уладзімір Пуцін», а не Уладзімір Зяленскі.
«Чалавека, які пагражае нам ядзернай зброяй і гуляе ў Трэцюю сусветную вайну, не варта шукаць у Кіеве. Нам лепш шукаць у Маскве», - дадаў ён.
Ён падкрэсліў, што агрэсар - гэта Расея, а ахвяра агрэсіі - Украіна.
«Мы павінны падзякаваць усім, хто дапамог. Мы павінны паважаць тых, хто змагаецца з самага пачатку, бо яны змагаюцца за сваю годнасць, сваю незалежнасць, за сваіх дзяцей і за бяспеку Еўропы», - сказаў Макрон.