У Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі
- 1.03.2025, 17:26
Будзьце асцярожныя сёння ўвечары.
Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі на суботні вечар.
Як паведамляе Белгідрамет, «туман у перыяд да 18 гадзін, які назіраецца месцамі, распаўсюдзіцца на большую частку тэрыторыі і захаваецца да канца дня 1 сакавіка».
«У Менску слабы туман у перыяд да 18 гадзін, які назіраецца па горадзе, дасягне крытэру ўмеранага і захаваецца да канца дня 1 сакавіка», - дадалі там.
Адзначаецца, што бачнасць у тумане складзе 100-500 метраў.