BE RU EN

Якім будзе надвор'е ў Беларусі ў сакавіку

  • 1.03.2025, 16:18

Нас чакае сапраўдная барацьба холаду і цяпла.

На календары - вясна. Але сакавік - гэта "пераходны" месяц, без вяртання да халадоў ён ні разу не абыходзіўся. На працягу наступных 30 дзён мы будзем назіраць поўнамаштабнае дужанне паміж холадам і цеплынёй. Якім будзе сакавік-2025, у эфіры АНТ расказаў сіноптык Дзмітры Рабаў.

Сярэднямесячная тэмпература паветра ў першым вясновым месяцы, паводле прагнозаў спецыялістаў, будзе на 1-1,5°C вышэй за кліматычную норму. Для Беларусі нормай з'яўляецца паказчык ад -3°C на паўночным усходзе да +1°C на паўднёвым захадзе. Спадзявацца на ранняе, рэзкае і працяглае пацяпленне, калі цёплыя курткі можна ўжо хаваць далей у шафу, не варта.

Што да ападкаў, то іх месячная колькасць мяркуецца ад 29 да 44 мм. Гэта значыць, што ў сакавіку нас чакаюць 11-15 вільготных дзён - з дажджом, снегам, мокрым снегам. Больш за тое, некалькі дзён могуць «узрадаваць» нас завеямі.

Нягледзячы на ​​ўсе прыкметы ранняй вясны, сакавік па сваіх кліматычных характарыстыках усё ж больш зімовы месяц, чым вясновы. У ім не выключаны моцныя снегапады, моцны парывісты вецер - і гэта абсалютна нармальна для пераходнага перыяду.

Апошнія навіны