BE RU EN

Ілан Маск чатырнаццаты раз стаў бацькам

  • 1.03.2025, 15:45

Стаў вядомы пол і імя нованароджанага дзіцяці.

У вядомага амерыканскага мільярдэра і вынаходніка Ілана Маска, які раней прывёў 4-гадовага сына ў кабінет Трампа, нарадзілася яшчэ адно дзіця. Бізнэсмэн стаў бацькам 14 дзяцей, піша УНИАН.

Пра папаўненне ў сям'і мільярдэра паведаміла ягоная выбранніца 28 лютага ў сацсетцы Х. Высветлілася, што сына мільярдэру нарадзіла дырэктарка ў аперацыях і спецыяльных праектах кампаніі Neuralink Шыван Зіліс. У сетцы яна паведаміла, што ў яе нарадзіўся сын ад бізнэсмэна і рассакрэціла ягонае імя. Хлопчыка пастанавілі назваць Сэлданам Лікургам.

Пакуль паказваць малога і расказваць падрабязнасці аб родах жанчына, здаецца, не хоча. Яна абмежавалася толькі кароткім паведамленнем у сетцы, публікацыю якога, паводле яе словаў, загадзя абмеркавала з выбраннікам.

«Абмеркавалі з Іланам, і ў дзень нараджэння нашай прыгажуні Аркадзі (агульнай дачкі – рэд.), мы пастанавілі, што лепш будзе наўпрост паведаміць пра з'яўленне нашага выдатнага і неверагоднага сына Сэлдана Лікурга. Сапраўдны волат з вялікім залатым сэрцам. Люблю яго вельмі моцна», – паведаміла Зіліс.

Сам Маск пакуль што не каментаваў навіну пра папаўненне ў сям'і. Аднак пад пастом Шыван ён пакінуў эмаджы ў форме чырвонага сэрца. Дарэчы, у пары ёсць яшчэ трое дзяцей: двайняты Страйдэр і Азур і дачка Аркадзя.

Ад папярэдніх стасункаў у Маска ёсць 10 дзяцей. У першым шлюбе з канадскай пісьменніцай Джасцін Маск у бізнэсмэна нарадзіліся шасцёра дзяцей, аднак адзін з іх трагічна пайшоў з жыцця ў два гады. Ад спявачкі Граймс у Ілана трое дзяцей. А нядаўна стала вядома, што ягоная палюбоўніца пісьменніца Эшлі Сэнт Клер нарадзіла яму яшчэ адно дзіця.

Апошнія навіны