«Валютныя арэлі» адбіліся на курсе рубля ў Беларусі
- 1.03.2025, 13:37
Якія курсы валютаў устанавілі абменнікі ў першы дзень вясны?
Даляр і еўра то таннелі, то даражэлі на гэтым тыдні на гандлі Беларускай валютна-фондавай біржы. «Зеркало» паглядзела, у абменніках якіх банкаў цяпер найбольш выгадна набываць даляры, еўры і расейскія рублі.
Вышэйшы за ўсё курс продажу банкамі даляра – 3,24 рубля («Альфа-Банк», «Банк БелЗЭБ», «Белаграпрамбанк», «Белінвестбанк»), а ніжэйшы за ўсё – 3,22 рубля («Банк Рашэнне», «БСБ Банк»).
Удакладнім, што ў розных абменніках аднаго банка курсы валютаў могуць адрознівацца.
Выгадней за ўсё здаваць амерыканскую валюту ў «БНБ-Банк», «БСБ Банк», «Статусбанк» – 3,205 рубля.
Самы высокі курс продажу банкамі еўра – 3,42 рубля («Тэхнабанк»), а самы нізкі – у «Банк Рашэнне», «Беларусбанк» (3,38 рубля).
Еўра найбольш выгадна здаваць у «БСБ Банк», «Статусбанк» – 3,38 рубля. Гэта нячастая сітуацыя, каб быў аднолькавым курс продажу аднымі банкамі валюты і курс яе набыцця іншымі.
Курс набыцця банкамі расейскага рубля вышэйшы за ўсё ў «Парытэтбанку» – 3,58 рубля за 100 расейскіх рублёў.
Самы высокі курс продажу банкамі расейскага рубля – 3,63 рубля за 100 расейскіх рублёў («Альфа-Банк»), а самы нізкі – 3,599 рубля («БНБ-Банк», «БСБ Банк», «Статусбанк»).