Ватыкан: Папу Францішку ўжо цяжка дыхаць самастойна
- 1.03.2025, 12:52
Новая інфармацыя пра стан здароўя пантыфіка.
Стан здароўя папы рымскага Францыска пагоршыўся. Пасля эпізоду бронхаспазму (некантраляванага скарачэння гладкіх цягліцаў бронхаў) рэлігійнаму лідару прызначылі неінвазіўную вентыляцыю лёгкіх.
Прэс-служба Святога прастолу на сайце Vatican News увечары 28 лютага паведаміла, што кіраўнік Каталіцкай царквы знаходзіўся ў прытомнасці. Пасля «дыхальнага крызісу» яго стабілізавалі, але прагнозы лекараў застаюцца асцярожнымі.
88-гадовы Францішак раніцай прыняў Эўхарыстыю, пасля чаго маліўся ў капліцы і праходзіў рэспіраторную фізіятэрапію.
У пятніцу ўвечары пацыенту рэзка стала горш – у яго адбыўся ізаляваны бранхіяльны спазм, што выклікала ваніты.
Лекары неадкладна правялі бранхіяльную аспірацыю, каб ачысціць дыхальныя шляхі, і падключылі пантыфіка да штучнай вентыляцыі лёгкіх праз дыхальную маску, што палепшыла паказнікі кіслароду.
«Спатрэбіцца блізу 24–48 гадзінаў, каб ацаніць клінічны стан Папы», – паведамілі ў Vatican News.
Дадамо: абвастрэнне хваробы адбылося пасля трох дзён даволі пазітыўных навінаў пра стан здароўя папы рымскага.
Ватыкан не паведаміў, як доўга папа будзе заставацца ў медустанове, але абвясціў, што ён не будзе ўзначальваць штогадовую царкоўную службу 5 сакавіка.
У рымскай лякаррні Джэмэлі пантыфік знаходзіцца з 14 лютага праз двухбаковую пнеўманію.