BE RU EN

Джорджа Мелоні: Патрэбны неадкладны саміт паміж ЗША, еўрапейцамі і хаўруснікамі

  • 1.03.2025, 11:51

Італія выступіць з канкрэтнай прапановай у найбліжэйшыя гадзіны.

Прэм'ер-міністарка Італіі Джорджа Мелоні заклікала да неадкладнага саміту паміж ЗША, еўрапейскімі дзяржавамі і хаўруснікамі, каб пагаварыць пра развязанне выклікаў.

Пра гэта пішуць італьянскія СМІ, паведамляе Цензор.НЕТ.

Мелоні адзначыла, што саміт патрэбны для абмеркавання выклікаў, «пачынаючы з Украіны, якую мы разам абаранялі ў апошнія гады, і тых, якія мы будзем закліканыя развязаць у будучыні».

«Гэта прапанова, якую Італія мае намер зрабіць сваім партнёрам у найбліжэйшыя гадзіны... Кожны раскол Захаду робіць нас усіх слабейшымі і спрыяе тым, хто хацеў бы бачыць заняпад нашай цывілізацыі», – заявіла кіраўніца італьянскага ўраду.

Яе прапанова правесці саміт прагучала на фоне спрэчкі, якая адбылася паміж прэзідэнтамі Украіны і ЗША ў Белым доме.

Апошнія навіны