Расейцы аскандаліліся на турніры ММА ў Казахстане
- 9.02.2025, 21:13
Арганізатары адмовіліся ўключаць гімн Расеі.
У Расеі моцна запалала праз інцыдэнт на адным з турніраў ММА ў Казахстане. Пасля абвяшчэння расейскага байца арганізатары не ўключылі гімн краіны-агрэсаркі.
Скандал здарыўся падчас турніру Nomad Fighting Championship 12. На адзін з самых маштабных поп-ММА прамоўшэнаў Казахстана быў запрошаны баец з Расеі, піша 24 Канал.
Канфуз з расейскім гімнам у Казахстане
У адным з паядынкаў турніру павінны былі сустрэцца Мухамед Калмыкаў з Дагестана і баец з Казахстана Азамат Бакітаў. Рынг-анонсэр пафасна абвясціў прадстаўніка краіны-агрэсаркі і паведаміў, што зараз прагучыць гімн Расеі.
Аднак нешта пайшло не паводле плану. Замест гімна ў зале запанавала цішыня. Сувядучы хутка зарыентаваўся і абвясціў выхад Азамата Бакітава. На гэты раз гімн Казахстана ўжо прагучаў.
У Расеі вельмі раззлаваліся праз адсутнасць іх гімна. Прапагандысты абвінавацілі арганізатараў турніру ў русафобіі. Расейцаў чарговы раз апусціла аднп з "саюзных" дзяржаў і прадэманстравала стаўленне да краіны-агрэсаркі.