Увойдзе ў гісторыю бокса: брытанскі цяжкавагавік адправіў супраціўніка ў неверагодны накдаўн
- 9.02.2025, 17:55
Сетка імгненна адрэагавала жартамі на відовішчны ўдар.
У суботу, 8 лютага, брытанскі баксёр-цяжкавагавік Дэрэк Чысара (36-13, 23 Ка) перамог шведа Ота Валіна (27-3, 15 Ка) у баі з двума накдаўнамі. Асабліва эфектным быў першы з іх.
TNT Sports адзначыў накдаўн у сацсетцы Х. Там пажартавалі наконт адлегласці, якую пераадолеў Валін перад падзеннем.
«Спрабую растлумачыць людзям, як Дэрэк Чысора выпусціў Ота Валіна з ног з гэтай пазіцыі», – абвяшчае паведамленне, да якога дададзены скрыншот пасля ўдару «Вайны». Сеціва імгненна адрэагавала жартамі на неверагодны накдаўн, які, напэўна, увойдзе ў гісторыю бокса.