Шаранговіч аддаў галявы пас у матчы з «Сіэтлам»
- 9.02.2025, 13:35
Беларускі абаронца Салаўёў дэбютаваў за «Калгары».
«Калгары» з двума беларускімі хакеістамі пацярпеў паразу ад «Сіэтла» ў матчы рэгулярнага першынства НХЛ, піша betnews.by.
Калгары – Сіэтл – 2:3 (АД) (Фрост, 22:22, Кадры, 46:37; Райт, 53:12, Буракоўскі, 55:19, Бенірс, 62:58 бал.).
«Агеньчыкі» вялі з перавагай 2 шайбы яшчэ за 7 хвілінаў да сірэны. Тым не менш яна канстатавала заканчэнне толькі трэцяга перыяду, а не сустрэчы. Госці здолелі адгуляцца і перавесці паядынак у авертайм, дзе яны і ўзялі верх.
Ягор Шаранговіч прабыў на пляцоўцы 20 хвілінаў 27 секундаў. На ягоным рахунку 2 выкананыя кідкі і 1 заблакаваны, паказнік карыснасці – «+1».
Ілля Салаўёў згуляў 19 хвілінаў 24 секунды. У яго таксама 2 кідкі і 1 заблакаваны, а яшчэ 1 страта і 1 сілавы прыём. Паказнік карыснасці – «-1».
«Калгары» займае 9-е месца ў табліцы Захаду і ўжо на 3 балы адстае ад зоны плэй-оф.