BE RU EN

У Гомелі рыбак прабіў гумовую лодку аб тонкі лёд

  • 9.02.2025, 12:56

У выніку ён захрас на востраве.

У Гомелі рыбак прабіў гумовую лодку аб тонкі лёд. У выніку ён захрас на востраве на пратоцы Волатава, паведамляе прэс-служба МНС.

Ратавальнікі, якія прыбылі да месца выкліку, пры дапамозе лодкі пераправілі 45-гадовага мужчыну на супрацьлеглы бераг. У медыцынскай дапамозе выратаваны рыбак не меў патрэбы.

ТВВОД і МНС папярэджваюць: выхад на лёд у перыяд яго фармавання забаронены. Таўшчыня лёду павінна быць не меншай за сем сантыметраў. А рыбакоў папярэджваюць пра небяспеку выкарыстання гумовых лодак зімой.

Апошнія навіны