BE RU EN

У Добрушскім раёне дырэктарка аграпрадпрыемства збіла галоўную бухгалтарку

  • 6.02.2025, 17:39

Таксама яна даручала працаўнікам займацца фальсіфікацыямі.

Для ўтойвання падзяжу больш як 380 жывёлаў дырэктарка аграрнага прадпрыемства Добрушскага раёна даручала брыгадзірам малочнатаварных фермаў здзяйсняць службовую падробку, паведамілі ў прэс-службе пракуратуры.

Згодна з матэрыяламі справы, 42-гадовая абвінавачаная ў мэтах утойвання падзяжу 384 галоваў буйной рагатай жывёлы з кастрычніка 2012 года да сакавіка 2024 года давала незаконныя вусныя распараджэнні і ўказанні брыгадзірам малочнатаварных фермаў на здзяйсненне службовых падробак. Падначаленыя сістэматычна складалі і ўносілі заведама непраўдзівыя звесткі і запісы ў штомесячныя справаздачы пра колькасць сапраўднага падзяжу БРЖ, пасля чаго падавалі афіцыйныя дакументы ў бухгалтэрыю прадпрыемства.

Яна ж у студзені – лютым 2024 года, выкарыстоўваючы надуманую нагоду пра неналежнае выкананне галоўнай бухгалтаркай службовых абавязкаў, нанесла ёй не менш як чатыры ўдары рукамі па розных частках цела.

Жанчыне прад'явілі абвінавачанне паводле ч. 2 і ч. 3 арт. 426 КК (Перавышэнне службовых паўнамоцтваў з карыслівай і іншай асабістай зацікаўленасці, а таксама спалучаных з гвалтам). Крымінальную справу накіравалі ў суд.

Апошнія навіны