Зіма ў Беларусі бярэ рэванш
- 6.02.2025, 15:21
У краіне чакаюцца маразы да -16°C і галалёдзіца.
Зіма ў Беларусі паступова ўзмацняе ўплыў, тэмпература паветра працягвае зніжацца. Нягледзячы на гэта, яна ўсё яшчэ перавышае сярэднія шматгадовыя значэнні на 1…4°C, паведамілі ў Белгідрамеце.
Выхадныя і пачатак тыдня пройдуць пад уплывам антыцыклону. У пятніцу, 7 лютага, ападкаў не чакаецца, толькі ўначы на захадзе магчымы невялікі снег. На дарогах месцамі галалёдзіца, уночы і раніцай магчымы туман. Тэмпература паветра ўночы -2...8°C, пры прасвятленнях да -10°C, удзень -3...+2°C.
У суботу, 8 лютага, захаваецца сухое надвор'е. На асобных адцінках дарог магчымы галалёд. Уначы -4...10°C, пры прасвятленнях да -12°C, удзень -3...+3°C.
У нядзелю, 9 лютага, ападкаў не чакаецца. Магчымая галалёдзіца. Уначы -4...11°C, месцамі да -14°C, удзень -3...+2°C.
З 10 да 12 лютага надвор'е ў краіне будзе вызначаць антыцыклон скандынаўскага паходжання. Чакаецца марознае і сухое надвор'е. Уначы -5...12°C, пры прасвятленнях да -16°C, удзень -4...+2°C.