BE RU EN

У Літве арыштавалі двух беларусаў за пастаўку аўтамабіляў у абыход санкцый

  • 5.02.2025, 18:15

Падчас вобшуку канфіскавалі тэхніку на агульную суму 1,2 мільёна еўра.

У Літве арыштавалі двух беларусаў і двух літоўцаў за пастаўкі грузавой тэхнікі і люксавых аўтамабіляў у Расею і Беларусь у абыход міжнародных санкцый.

Аднаго беларуса арыштавалі на месяц, другога - на два. Для літоўцаў выбралі больш мяккія меры стрымання. Пра гэта паведамляецца на сайце літоўскай мытні.

Падчас вобшуку у Вільні і Рудаміне ў памяшканнях кампаній, якія займаюцца грузаперавозкамі і продажам тэхнікі, літоўскія сілавікі затрымалі 17 грузавікоў і 15 паўпрычэпаў на агульную суму 1,2 мільёна еўра. Таксама ў гэтых памяшканнях знайшлі кантрабандныя цыгарэты.

Крымінальная служба літоўскай мытні займаецца расследаваннем, падазраючы, што кампаніі займаліся перапраўкай транспартных сродкаў у РФ і РБ у абыход санкцый. Паводле версіі следчых, яны пераправілі ў Беларусь і Расею амаль 30 транспартных сродкаў. У іх ліку называюцца цягачы і паўпрычэпы, а таксама легкавыя аўтамабілі класа люкс - BMW X3, BMW X5, BMW X6, BMW X7 2024 года выпуску, Mercedes-Benz G-Class і іншыя. Агульны кошт гэтых машын можа дасягаць 1,7 мільёна еўра.

Следчыя адзначаюць, што аўтамабілі заставаліся зарэгістраванымі ў Літве, але адначасова іх таксама зарэгістравалі ў Расеі і Беларусі.

Апошнія навіны