BE RU EN

Мянчук зладзіў сапраўдны дэбош у кінатэатры

  • 5.02.2025, 15:23

Завязалася бойка.

Познім вечарам 25-гадовы мянчук з дзяўчынай і братам надумаў паглядзець фільм у кінатэатры Skyline на Бабруйскай. Нападпітку мужчына паводзіў сябе вельмі шумна, адзін з наведвальнікаў зрабіў яму заўвагу.

Завязалася спачатку сварка. Пакрыўдзіўшыся на дрэнныя паводзіны свайго хлопца, дзяўчына пайшла з залі. Мянчук жа застаўся, толькі замест прагляду кіно ён працягнуў лаяцца з чалавекам, які зрабіў яму заўвагу - ён раз-пораз абарочваўся ў бок мужчыны і прапаноўваў яму "разабрацца", пішуць "Минск-Новости".

Адміністратары ў выніку запатрабавалі, каб скандаліст пакінуў залю, і паабяцалі выклікаць міліцыю. Мужчына накіраваўся да выхаду, кінуўшы пры гэтым пластыкавую бутэльку з-пад напою ў свайго крыўдзіцеля. Пасля ён пераскочыў праз сядзенні і, выказваючы розныя пагрозы, двойчы стукнуў мужчыну кулаком па твары, хапаў яго за адзенне, парваў байку.

Пацярпелы спрабаваў засланіцца рукамі ад удараў і ў выніку атрымаў пералом шыйкі запясця правай кісці са зрушваннем. Яму давялося перанесці чатыры аперацыі.

На дэбашыра завялі крымінальную справу за злоснае хуліганстве. Віну ён прызнаў часткова, папрасіў прабачэння і кампенсаваў яму кошт сапсаванай байкі. Суд прызначыў менчаніну два гады хіміі з накіраваннем, ён таксама павінен выплаціць 8 тысяч рублёў кампенсацыі маральнай шкоды.

Апошнія навіны