Спа-цэнтр на колах: прэзентаваны раскошны аўтадом з саўнай і гідрамасажам
- 5.02.2025, 9:31
Першы асобнік стварылі для гоншчыка з амерыканскага чэмпіянату NASCAR.
Амерыканскі вытворца раскошных дамоў на колах Newell Coach прэзентаваў новую мадэль #1760. Гэта першы ў свеце аўтадом са спа-цэнтрам. Пра гэта паведамляе сайт Autoevolution.
Першы асобнік Newell #1760 стварылі для гоншчыка з амерыканскага чэмпіянату NASCAR, імя якога трымаюць у сакрэце. У яго аснове ляжыць 13,7-метровае шасі аўтобуса, а маса складае 28,7 тоны.
Інтэр'ер Newell #1760 аздоблены скурай, дрэвам і мармурам, а падлога выслана ламінатам. У спачывальні ўсталяваны шырокі ложак, а ў гасцёўні - канапы і крэслы. Усяго ў салоне шэсць спальных месцаў.
Акрамя таго, ёсць кухня з электраплітой, ракавінай, лядоўняй і мікрахвалевай печчу. Таксама аўтадом Newell #1760 абсталявалі некалькімі тэлевізарамі, адзін з якіх можа працаваць звонку пад раскладным падстрэшкам.
Разынкай Newell #176 з'яўляецца спа-комплекс, бо ўладальнік жадаў месца для рэлаксу пасля гонак. Для яго ўстанавілі фінскую саўну, чан-купель вышынёй 1,5 м і душ з гідрамасажам.
Дом на колах атрымаў 680-літровы бак для вады, а таксама магутны бойлер і падагрэў падлогі. Сілкуюць іх асобныя акумулятары і генератар.
Аўтадом Newell #176 прыводзіцца ў рух 605-моцным турбадызелем Cummins, які працуе ў пары з 6-ступеністым аўтаматам. За камфорт язды адказвае пнеўмападвеска, таксама ўстаноўлены камеры кругавога агляду.