У польскім футболе можа з'явіцца яшчэ адзін беларус
- 4.02.2025, 10:58
Раней ён гуляў за нацыянальную каманду.
27-гадовы беларускі брамнік Максім Плотнікаў знаходзіцца ў камандзе польскай "Варты" (Познань, Д2).
Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал "Ухо".
У першай палове мінулага сезона Плотнікаў гуляў за дзяржынскі "Арсенал", у другой — за "Тарпеда"-БЕЛАЗ. Раней меў досвед выступаў за менскае “Дынама”, салігорскі “Шахцёр”, казахстанскі “Каспій” і нацыянальную каманду Беларусі.
У чэмпіянаце першай лігі Польшчы "Варта", якая набрала 19 балаў у 19 матчах, займае 13-е месца (з 18 каманд).