BE RU EN

Газавы калапс: Прыднястроўе знайшло замену «Газпраму»

  • 3.02.2025, 10:28

Першая партыя ўжо пастаўленая.

«Малдовагаз» даставіла першую партыю газу ў непрызнанае Прыднястроўе.

Як паведамляе liga.net, «Малдовагаз» адгрузіла ў Прыднястроўе першыя аб'ёмы газу з партыі на 3 млн куб. м паводле пастановы камісіі ў надзвычайных сітуацыях ва ўрадзе Малдовы.

Пастаўкі будуць ажыццяўляцца на падставе заявак, якія паступаюць ад ТАА "Ціраспальтрансгаз". Згодна з умовамі дамовы гэты аб'ём прыроднага газу павінен быць вернуты да 1 сакавіка 2025 года.

Пасля таго, як Украіна спыніла транзіт расейскага газу, у Прыднястроўі адключылі цэнтралізаванае ацяпленне і гарачае водазабеспячэнне праз адсутнасць газавых паставак.

Апошнія навіны