BE RU EN

Трамп асабіста сустрэў Зяленскага ля ўваходу ў Белы дом

  • 28.02.2025, 19:50

Відэафакт.

Прэзідэнты Украіны і ЗША Уладзімір Зяленскі і Дональд Трамп сустрэліся ў Белым доме ў пятніцу, 28 лютага.

Чакаюцца іхнія заявы для мэдый і цырымонія падпісання рамачнага пагаднення аб карысных выкапнях паміж дзвюма краінамі.

Паведамляецца, што Трамп асабіста сустрэў Зяленскага ля ўваходу ў Белы дом прыкладна а 18:20 паводле менскага часу.

Да сустрэчы з Трампам прэзідэнт Украіны правёў перамовы з двухпартыйнай дэлегацыяй Сэната.

Апошнія навіны