BE RU EN

Латвія падоўжыла забарону на выдачу віз беларусам

  • 28.02.2025, 21:32

Але будуць і выключэнні з правілаў.

Урад Латвіі прыняў пастаноў прадоўжыць забароны на выдачу віз у дачыненні да Беларусі і Расеі.

Адзначаецца, што атрымаць неабходныя дакументы будзе праблематычна да канца 2026 года, аднак выключэнні з правілаў застануцца.

Латвія працягне прымаць заявы на атрыманне шэнгенскай візы толькі ад сямейнікаў грамадзян Латвіі і ЕЗ, якія жывуць у Расеі і Беларусі.

Акрамя таго, дакументы будуць ухваляць уладальнікам дазвол на жыхарства ў Латвіі ці ЕЗ або ўладальнікам доўгатэрміновай візы, а таксама асобам, якія хочаць уехаць у краіну з гуманітарных прычын.

Астатнім катэгорыям грамадзян з Беларусі і Расеі будзе забаронены ўезд у краіну праз наземныя межы.

Улады Латвіі, падаўжаюць дзеянне абмежаванняў, аргументуюць пастанову тым, што імкнуцца знізіць пагрозы грамадскаму парадку і ўнутранай бяспецы.

Апошнія навіны