Сербскі клуб напаткала карма за расейскі шабас у цэнтры Еўропы
- 28.02.2025, 17:28
Заўзятары баскетбольнага клуба «Црвена Зорка» зрабілі дзіўны перформанс.
Баскетбольны клуб «Црвена Зорка» ў Бялградзе (Сербія) зладзіў расейскі шабас на трыбунах падчас дамашняга матча Еўралігі супраць літоўскага «Жальгірыса». Дарэчы, літоўцы актыўна падтрымліваюць Украіну на сваіх хатніх гульнях супраць сербаў.
Здавалася, што гульня праходзіць не ў Сербіі, а ў Расеі. Пра гэта паведамляе «Телеграф».
Аматары расейскага свету прынеслі на арэну расейскія сцягі, а таксама разгарнулі банеры супраць NATO, Еўрапейскага Звязу. Акрамя таго, сербскія заўзятары зрабілі перформанс, адлюстраваўшы на трыбунах вялізны расейскі трыкалор. Неймаверна, але гэтым не абмежавалася - на арэне прагучалі расейскія песні: «Кацюша», «Расея», «Ці ведаеш ты».
Падтрымка РФ, а не роднага клуба згуляла з сербамі злы жарт. У выніку «Црвена Зорка» саступіла ў прынцыповым матчы з лікам 80:86.