Рассельгаснагляд вярнуў у Беларусь партыю чырвонай рыбы
- 28.02.2025, 15:45
Што з ёю не так?
У Пскоўскай вобласці службовай асобай Рассельгаснагляду праведзены ветэрынарны кантроль партыі рыбы ласосевых парод агульнай вагой блізу 400 кг.
Рыба перавозілася з тэрыторыі Беларусі ў Расейскую Федэрацыю, піша myfin.by.
Падчас кантролю было ўстаноўлена, што на партыю рыбы адсутнічалі ветэрынарныя суправаджальныя дакументы, якія пацвярджаюць яе бяспеку і паходжанне, а таксама маркіроўка, якая дазваляе ідэнтыфікаваць тавар, якая змяшчае звесткі пра вытворцу, тэрмін рэалізацыі, дату вытворчасці, краіну паходжання і інш.
Акрамя таго, зафіксаванае парушэнне ветэрынарна-санітарных правіл транспартавання рыбы, якая патрабуе захавання тэмпературнага рэжыму пры перавозцы і захоўванні: у аўтамабілі адсутнічала халадзільнае абсталяванне.
Перамяшчэнне 400 кг рыбы па мытнай тэрыторыі ЕАЭС забаронена, аформлены акт аб вяртанні грузу.
Партыя рыбы вернутая ў Беларусь.