BE RU EN

У Менску тэставалі «менш агрэсіўную» саляную сумесь

  • 28.02.2025, 15:31

Чым скончыўся эксперымент.

Намеснік генеральнага дырэктара па ўтрыманні аб'ектаў добраўпарадкавання ДВА «Гаррамаўтадар Менгарвыканкама» Арцём Ганчар у прэс-цэнтры БелТА расказаў, чым скончылася тэставанне менш агрэсіўнай салянай сумесі ў Менску мінулай зімой.

Зімой 2023-2024 гг. у Менску праводзіўся пілотны праект Акадэміі навук, калі на лакальных адцінках вуліц Свярдлова і Ульянаўскай выкарыстоўвалася тэхнічная соль «Беларуськалію» з інгібітарнай дабаўкай, якая ў лабараторных умовах паказвала нядрэнныя вынікі па зніжэнню каразійнага ўздзеяння на пакрыцці розных тыпаў і зялёныя насаджэнні. Меркавалася, што гэтая сумесь на 30-40% зменшыць агрэсіўнае ўздзеянне салянай сумесі.

З улікам гэтага інгібітару адна тона солі становіцца ў 2,5 разы даражэйшай, але гэта пытанне не кошту. Дзякуючы гэтаму праекту планавалася вызначыць, наколькі выкарыстанне гэтай сумесі будзе больш выгаднае для экалогіі, аўтамабіляў і людзей.

«Атрымалі нязначныя адрозненні. Таму эканамічна немэтазгодна гэты інгібітар ужываць. Цяпер вуліцы апрацоўваюцца стандартнай тэхнічнай соллю і пясчана-саляной сумессю», - растлумачыў Арцём Ганчар.

У Менску з году ў год (што праверана досведам і абумоўлена эканамічнай мэтазгоднасцю) выкарыстоўваецца стандартная тэхнічная соль - мінеральны галіт маркі А, які здабывае «Беларуськалій», і сумесі на яго аснове.

«Сёлета нічога новага не ўжывалася», - падкрэсліў намеснік генеральнага дырэктара па ўтрыманні аб'ектаў добраўпарадкавання ДВА «Гаррамаўтадар Менгарвыканкама».

Апошнія навіны