BE RU EN

Латвійскі парламент падтрымаў забарону на турыстычныя паездкі ў Беларусь

  • 28.02.2025, 12:12

Названы прычыны.

Латвійскі парламент у першым чытанні большасцю галасоў падтрымаў папраўкі да закона аб турызме, якія забараняюць турыстычныя паездкі ў Беларусь і Расею, піша Delfi.

Забарона прынятая з мэтай мінімізацыі рызык магчымых парушэнняў правоў чалавека для грамадзян Латвіі, а таксама для таго, каб не дапусціць іх вярбоўкі.

"Мы не можам дапусціць, каб тураператары па-ранейшаму арганізоўвалі забаўляльныя паездкі і вазілі поўныя аўтобусы нашых грамадзян у краіны, якія без сораму выказваюць жаданне акупаваць Латвію", – заявіў Гатыс Лепіньш, дэпутат партыі "Новае адзінства", якая ініцыявала прыняцце адпаведных паправак.

Апошнія навіны